04.06.2018 / 10:41

Бяспраўнік у Бярозаўскім раёне збіў мапедыста і з'ехаў з месца ДТЗ

Здарэнне адбылося раніцай у суботу ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

27-гадовы жыхар Бярозы, што не меў правоў, на «Рэно-Мегане» сутыкнуўся з 46-гадовым мужчынам, што ехаў на мапедзе ў спадарожным кірунку. У выніку мапед упаў на дарогу, а кіроўца «Рэно» з'ехаў з месца здарэння.

Кіроўца мапеда пасля аказання на месцы медыцынскай дапамогі, у наступным самастойна звярнуўся па медыцынскую дапамогу ў бальніцу ў Белаазёрску.

Кіроўцу «Рэно» шукаюць.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру