82-гадовую жанчыну, што заблукала пад Уздой, знайшлі з дапамогай квадракоптэра, паведамляе мінская абласная міліцыя.

Жыхарка Узды выйшла з дому 30 мая і знікла. Знайшлі жанчыну 2 чэрвеня. «Былі вызначаны магчымыя напрамкі пошукаў. Пры іх адпрацоўцы дапамогу аказалі валанцёры, - распавялі ва УУС. - На відэа з квадракоптэра на адным з участкаў мясцовасці было выяўлена цёмная пляма, якое магло быць курткай зніклай. Пры праверцы гэтай здагадкі і была знойдзена жанчына. Жанчына была неадкладна накіравана ў бальніцу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0