На праспекце Рэчыцкім на прыпынку «Давыдаўскі рынак» сёння раніцай адбылося сутыкненне двух аўтобусаў, паведамляе newsgomel.by.

У аварыі пацярпелі восем чалавек: пяцёра шпіталізаваныя з чэрапна-мазгавымі траўмамі, у аднаго — насавы крывацёк. Двое шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з тупой траўмай жывата і ўдарам таза. Аднаму пацярпеламу з гіпертанічным крызам дапамога аказваецца на месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0