04.06.2018 / 13:11

У Оршы хлопец выйшаў з клуба і знік. Цела знайшлі праз 12 дзён у рацэ 2

24-гадовы жыхар Оршы Дзмітрый Алейнікаў прапаў 20 мая. Каля гадзіны ночы ён выйшаў з клуба «КлубНІКА» на вуліцы Чырвонаармейскай, адправіўся ў невядомым кірунку і прапаў. Хлопца адшуквалі міліцыя і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».

1 чэрвеня цела маладога чалавека знайшлі ў Дняпры ў раёне вёскі Зубава Аршанскага раёна. Клуб, дзе адпачываў хлопец, размешчаны прыкладна за кіламетр ад ракі.

Праваахоўнікі высвятляюць, што адбылося.

- На целе маладога чалавека не было бачных цялесных пашкоджанняў. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, — паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па вобласці Святлана Сахарава.

Раней Аршанскі міжраённы аддзел СК завёў крымінальную справу па факце знікнення маладога чалавека.

0
Между протчым / Адказаць
04.06.2018 / 13:50
У Барысаве нешта падобнае было - знік пасля клубу. Відаць так і не знайшлі. https://people.onliner.by/2018/01/09/gavrilovich
0
шос / Адказаць
04.06.2018 / 22:04
Между протчым,в борисове убили были офицера милиции канашевича и до сих пор тело не нашли а вы о простом парне говорите 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру