Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Грамадcкія актывісты сёння зноў сабраліся ў Курапатах, каб вызначыцца што рабіць, каб недапусціць адкрыцця забаўляльнай установы побач з месцам масавых расстрэлаў, піша Радыё Свабода.

Першапачаткова плянавалася, што рэстарацыя «Паедзем, паядзім» пачне працу 1 чэрвеня, аднак аркуш з надпісам «Закрыто» вісіць на браме дагэтуль. Не выключана, што ўрачыстай цырымоніі перашкаджае якраз грамадская актыўнасць.

Удзельнікі аргкамітэта па выніках сённяшняй сустрэчы вырашылі штодня ад 12-й да 16-й ладзіць грамадскую варту, каб не прапусціць адкрыцця рэстарана. Намётавы лагер нямэтазгодны да таго часу, пакуль забаўляльная ўстанова не працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0