28.10.2008 / 11:05

Дзеля Барадуліна 1

Народны паэт Беларусі зноў трапіў у шпіталь. Тым часам сябры паэта, каб сабраць грошы яму на лекаваньне, распачалі акцыю па продажы кніг зь ягонымі аўтографамі.

Народны паэт Беларусі зноў трапіў у шпіталь. Тым часам сябры паэта, каб сабраць грошы яму на лекаваньне, распачалі акцыю па продажы кніг зь ягонымі аўтографамі.

Жыве паэт на сьціплую пэнсію, а таму чакаць дапамогі зусім няма адкуль.

За кнігі, якія выходзяць у Рыгора Барадуліна, выдавецтва расплочваецца з аўтарам не грашыма, а асобнікамі, якія дзясяткамі ляжаць дома ў паэта.

Сябры й прыхільнікі паэта прапануюць дабрачынную акцыю па продажы кніг, грошы зь якіх пойдуць на лекаваньне Рыгора Барадуліна.

Як паведамляе прэс‑служба «Маладога Фронта», каб падтрымаць паэта, вырашана троху «разгрузіць» кватэру Барадуліна, а заадно папоўніць бібліятэкі чытачоў каштоўнымі кніжкамі з аўтографам Народнага паэта. Кнігі можна замаўляць на электронны адрас labadzenka@gmail.com. Пазначыць: колькасьць асобнікаў, памер ахвяраваньня, каму падпісаць, кантактны тэлефон. Усе грошы ад продажу будуць перададзеныя Рыгору Барадуліну.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
arno / Адказаць
28.10.2008 / 14:36
Доброго здоровья уважаемому порядочному Человеку. Буду помогать.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру