4 чэрвеня Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб контрсанкцыях, якія накіраваны супраць ЗША і іншых краін у адказ на «несяброўскія дзеянні».

Закон дазваляе ураду па рашэнні прэзідэнта забараняць або прыпыняць міжнароднае супрацоўніцтва з «недружалюбнымі замежнымі дзяржавамі», а таксама з арганізацыямі, якія «прама ці ўскосна» знаходзяцца пад юрысдыкцыяй непрыязных дзяржаў. Таксама можа ўводзіцца забарона або абмежаванне на ўдзел такіх кампаній у дзяржаўных замовах і прыватызацыі.

Акрамя таго, у пераліку контрсанкцыйных мер ёсць указанне, што прэзідэнт Расіі мае права прымаць «іншыя захады» ўздзеяння.

З закона ў выніку прыбралі пункт аб забароне на ўвоз замежных лекаў, таксама закон не распаўсюджваецца на тавары, якія ўвозяцца для асабістага карыстання як расіянамі, так і іншаземцамі.

Закон прадугледжвае, што пад контрсанкцыі можа патрапіць расійская кампанія з любой доляй замежнага ўдзелу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0