28.10.2008 / 11:11

Лорд Бэл прыслаў турыстаў

У Менск па спецыяльнай замове лорда Цімаці Бэла прыехалі група журналістаў з Вялікай Брытаніі і Францыі, у тым ліку чацвёра з уплывовай газеты «The Financial Times».

У Менск па спецыяльнай замове лорда Цімаці Бэла прыехалі група журналістаў з Вялікай Брытаніі і Францыі, у тым ліку чацвёра з уплывовай газеты «The Financial Times». З піяршчыкам Бэлам беларуская адміністрацыя заключыла дамову аб паляпшэнні свайго іміджу.

Паводле інфармацыі парталу charter97.org, заходнія журналісты маюць намер наведаць МАЗ (значыць, ён працы пакуль ня спыніць), «Мілавіцу», Нацбанк, Міністэрства прамысловасці, Міністэрства эканомікі, Міністэрства фінансаў, Парк высокіх тэхналогіяў.

Раней падобныя прапагандысцкія туры рэгулярна ладзіліся для расейскіх СМІ.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру