04.06.2018 / 16:58

Актывіста Маркелава, які пікетаваў МУС, вызвалілі ў зале суда нават без штрафу дапоўнена 7

Актывіста Пятра Маркелава, які на мінулым тыдні выйшаў да будынка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі з плакатам «Заблакуйце 86.57.250.202» (IP-адрас сайта МУС) вызвалілі ў зале суда.

Фота: старонка Сяргея Спарыша ў Facebook.

Справа адпраўлена на дапрацоўку.

Маркелава абвінавачваюць па артыкуле 23.34 частка 3 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Яму пагражае штраф у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

Сам Маркелаў на сваёй старонцы сцвярджае, што яго фота, дзе ён трымае ў руках плакат «Заблакуйце 86.57.250.202» насупраць будынка МУС, з'яўляецца фэйкавым.

13
Джоні / Адказаць
04.06.2018 / 17:13
Цікава, чаму сярод тых, хто сустракае, няма Лагвінца - лідара гэтай пранаркатычнай тусоўкі?
3
Владимир / Адказаць
04.06.2018 / 17:40
Нагнул их, Это удар под дых системе однозначно!) Пётр красавец!!!) Теперь подавать в суд заявление, на компенсацию морального вреда при незаконном задержении, и содержании под стражей!
5
Няўжо) / Адказаць
04.06.2018 / 18:07
Владимир, як ён іх нахіліў?) Ты, што без "шуму і гвалту" пайшоў сядзець двое сутак?) Ці тым, што ўставаў перад суддзёй і казаў — высокі суд?) Смешны вы чалавек).
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру