Грамадства4747

Статкевіч растлумачыў, чаму не далучыўся да акцый у Курапатах: Ратаваць трэба жывых

Ад 1 чэрвеня грамадскія і палітычныя актывісты праводзяць штодзённыя акцыі каля ўрочышча Курапаты, дзе бліжэйшым часам мае быць адкрыты рэстаран «Паедзем, паядзім». Карыстальнікі інтэрнэта звярнулі ўвагу, што да акцый не далучыўся лідар незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч. З чым гэта звязана?

«Курапаты — сімвал трагедыі беларускага народа. Сімвал сталінскіх рэпрэсій. Колькасць рэпрэсаваных у Беларусі ад 600 тысяч да 1,5 мільёна чалавек. Вядома, гэта не толькі забітыя.

У мяне ёсць уласныя Курапаты пад Слуцкам, дзе ў студзені 1937 года быў расстраляны і закапаны мой дзед па матчынай лініі Сымон Гарабец. Я паставіў там крыжы, я туды езджу», — сказаў Статкевіч.

А што тычыць цяперашняга супрацьстаяння? «Я падтрымліваю дзеянні актывістаў, які супрацьстаяць дзеяннямі адкрыць забаўляльны рэстаран ля Курапатаў. Гэта трагічнае месца і людзі, якія там хочуць рабіць грошы на забавах, паступаюць не маральна».

Многія звярнулі ўвагу на эмацыйнае выказванне генеральнага сакратара аргкамітэта партыі «Народная Грамада» Сяргея Спарыша, які назваў барацьбу ў Курапатах «прыколамі гета».

«Што тычыцца эмацыйнасці спадара Спарыша, то я яе тлумачу абсалютна непрыстойнымі паводзінамі СМІ, калі пісалі такое кшталту «Спарыш-Апарыш», калі лезуць у ложак да нашых актывістак «Народнай Грамады»… Чалавек эмацыйна рэагуе на абразы. Сяргей Сяргеевіч Спарыш — патрыёт Беларусі, мужны і годны чалавек.

25 Сакавіка ён быў на плошчы Якуба Коласа, калі ў Цэнтральным РУУС сталі выкручваць пальцы дзяўчатам, то ён узяў удар на сябе. Ён сказаў міліцыянтам такія словы, што ляжаў гадзіну ў кайданках на холадзе і па ім хадзілі нагамі. Спарыш — шосты чалавек у «Народнай грамадзе», пасля старшыні і чатырох намеснікаў, мне непрыемна, што супраць яго вядзецца такая кампанія. Я нагадаю, што ў 80-ю гадавіну «Ночы расстраляных паэтаў» Сяргей Спарыш быў ля будынка КДБ», — сказаў Статкевіч.

Ці плануе ўсё ж палітык асабіста падтрымаць абаронцаў Курапатаў? «Пазіцыя «Народнай Грамады» такая, што найперш трэба ісці да катаў, а не да магілаў. Бо там спадкаемцы катаў, яны не пакаяліся, партрэты катаў вісяць у іх кабінетах. А так гэта справа кожнага — прыходзіць ці не прыходзіць. У мяне ёсць свае Курапаты, я езджу туды.

Магчыма, падыду падтрымаю. Я яшчэ не вырашыў, улада ж нібыта кажа, што не адкрые ўстанову. Багата іншых справаў, ратаваць трэба жывых. Нашых калег па БНК Фядыніча і Комліка трэба ратаваць ад турмы».

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча8

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім раёне мужчына жыўцом спаліў свайго знаёмага

У Смалявіцкім раёне жыхары працягваюць змагацца супраць сажалкі для адкідаў з Мінска3

Адзіная гміна ў Польшчы, дзе перамог Мэнцэн, заселеная беларусамі. Але галасавалі не яны19

Стрыечнага брата беларускага коміка Ідрака Мірзалізадэ прысудзілі ў Азербайджане да 18 гадоў зняволення1

«Моладзь больш душэўная і добрая за нас». У Наваполацку дзеці самаарганізаваліся, каб дапамагчы мужчыну, які ўпаў, падняцца4

Лукашэнка пахваліўся, што яму на дзень нараджэння падарылі ўсюдыход23

Лукашэнку прапанавалі здабываць рэдказямельныя элементы з прамысловых адкідаў6

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт «Дубай». Падобны да марозіва, але не зусім яно13

Еўрасаюз прыняў 17-ы пакет санкцыі супраць Расіі. У спісе і Мінскі завод колавых цягачоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча8

У Мадрыдзе расстралялі былога дарадцу Януковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць