04.06.2018 / 23:22

Сёлета на ЦТ па беларускай мове запісалася каля 30% абітурыентаў 16

На цэнтралізаванае тэставанне сёлета запісалася 82 471 чалавек. Як і раней, больш за ўсё жадаючых здаваць рускую мову і матэматыку, паведамляе Tut.by.

Рускую мову абралі больш за 67 тысяч абітурыентаў, матэматыку — звыш 45 тысяч. Для параўнання: беларускую мову гэтым летам збіраецца пісаць каля 25 тысяч хлопцаў і дзяўчат, гэта значыць каля 30% ад усіх абітурыентаў, якія будуць здаваць ЦТ. Прыкладна такая ж доля абітурыентаў абрала беларускую мову і летась.

Здаваць тэставанне па англійскай мове плануе больш за 27,7 тысячы чалавек.

У 2018-м, як і ў 2017-м, у абітурыентаў ёсць магчымасць здаваць ЦТ па чатырох прадметах. Скарыстацца гэтай магчымасцю збіраецца каля паловы абітурыентаў.

7
Пацыфіст / Адказаць
04.06.2018 / 23:47
30% гэта добры паказчык улічваючы, што ў Беларусі няма цалкам беларускамоўнага Нацыянальнага Універсітэта - няма перспектывы. А калі будзе Універсітэт, то белмову будуць здаваць працэнтаў 70!!!
7
Сухі / Адказаць
04.06.2018 / 23:50
Дык а колькі абітурыентаў у працэнтах будзе здаваць рускую мову? Чаму ў працэнтах пададзеныя толькі абітурыенты з беларускай мовай? Не хацплася лічыць? Ці чытач мае сам лічыць?
1
Николай / Адказаць
05.06.2018 / 00:26
Хотелось бы узнать тенденцию: сколько (или какой %) абитуриентов выбирали беларускую мову в прошлом, позапрошлом году, чтобы из данной новости можно было бы сделать какой-то вывод.
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру