Паводле дадзеных Дзяржаўнай службы статыстыкі Украіны, сярэдні намінальны заробак штатнага работніка ў гэтай краіне ў красавіку 2018 года ў параўнанні з красавіком 2017-га вырас на 27,3% і склаў 8480 грыўняў ($324 у эквіваленце). У доларавым эквіваленце заробак вырас яшчэ больш — на 30%. Гэта адбылося з-за ўмацавання ўкраінскай валюты за апошні год.

Варта адзначыць, што афіцыйная статыстыка заробкаў ва Украіне не заўсёды правільна адлюстроўвае рэальную зарплату ў краіне. Шмат людзей ва Украіне афіцыйна атрымлівае мінімальны заробак, але за кошт выплат у канвертах іх рэальныя заробкі нашмат вышэйшыя за афіцыйныя. Гэта адбываецца таму што працадаўцы імкнуцца пазбегнуць вялікіх падатковых выплат.

Прырост рэальнай сярэдняй зарплаты склаў каля 12,5% (з улікам інфляцыі). Традыцыйна самыя высокія заробкі — у Кіеве.

Рэгіёны з самымі вялікімі сярэднімі заробкамі:

1) Кіеў — $503.

2) Данецкая вобласць — $382.

3) Кіеўская вобласць — $328.

Рэгіёны з самымі маленькімі сярэднімі заробкамі:

1) Чарнавіцкая вобласць — $245.

2) Цярнопальская вобласць — $249.

3) Херсонская вобласць — $253.

Самыя высокааплатныя сферы:

1) Інфармацыя і тэлекамунікацыі — $601.

2) Фінансавая і страхавая дзейнасць — $597.

3) Прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць — $436.

Самыя нізкааплатныя сферы:

1) Ахова здароўя і выдзяленне сацыяльнай дапамогі — $212.

2) Часовае размяшчэнне і арганізацыя харчавання — $216.

3) Адукацыя — $251.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0