05.06.2018 / 15:02

У Курапатах адбылася мабілізацыя актывістаў — але насуперак прагнозам рэстаран так і не адкрыўся ФОТА 18

Каля рэстарана «Паедзем, паядзім» ля Курапатаў праходзіць акцыя пратэсту супраць адкрыцця ўстановы.

Цяпер у Курапатах знаходзіцца 11 чалавек: Павел Севярынец, Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Ганна Смілевіч, Ганна Шапуцька, Леанід Кулакоў, Аляксей Туровіч.

Сёння, па інфармацыі Севярынца, меркавалася адкрыццё рэстарана. «Не кабак, а музей», — скандуюць прысутныя.

Машына, што мелася завезці прадукты на тэрыторыю рэстарана, з'ехала, яе не пусцілі пратэстоўцы. Пастаўшчыка памідораў, што прыехаў на «Лексусе», таксама не пусцілі на тэрыторыю.

Не пусцілі і пастаўшчыка кабачкоў. Прыехала ДАІ, папярэдзілі, што аштрафуюць за знаходжанне на праезнай частцы. Калі людзі сышлі, то даішнікі адразу з'ехалі.

Актывісты зазначаюць, што будуць сёння стаяць да 18-й, а заўтра а 12-й зноў прыедуць сюды.

Ганна Смілевіч.

Вольга Мікалайчык

Пратэстоўцы не пусцілі пастаўшчыка памідораў

Пратэстоўцы не пусцілі пастаўшчыка памідораў

Пратэстоўцы не пусцілі пастаўшчыка памідораў

Старое кіраўніцтва «Маладога фронту»: Аляксей Янукевіч, Аляксей Шэін, Зміцер Дашкевіч, Павел Севярынец, Зміцер Каспяровіч

Ганна Смілевіч

ЗП, фота Волі Афіцэравай

4
меркаванне / Адказаць
05.06.2018 / 16:18
Пратэстоўцы, якія вы ўсе прыгожыя!!! Смелыя і выдатныя сучасныя беларусы! 
У адрозненні ад труслівых саўхознікаў з лексусамі, майбахамі, харлеямі і інш. кампенсацыямі за сваю прыніжанасць, прыстасаванства і абмежаванасць.
25
яня / Адказаць
05.06.2018 / 17:20
якое неверагоднае нахабства перашкаджаць людзям у адкрыцци комплекса...хай выкупляюць и робяць сабе музеи ци што иншае...
1
падумалася / Адказаць
05.06.2018 / 17:47
яня, выкупі разам з шорыцам. Ці хто там дазвол на гэтую ганьбу даваў? 
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру