«Манчэстэр Сіці» вязе на ЧС 16 гульцоў

«Манчэстэр Сіці» вязе на ЧС 16 гульцоў

Зборная Англіі — адзіная зборная на чэмпіянаце свету, усе гульцы якой выступаюць у дамашнім чэмпіянаце, паведамляе прэс-служба ФІФА. На другім месцы па гэтым паказчыку ідуць расіяне — з 23 гульцоў расійскай зборнай у РФПЛ гуляе 21.

Дзве каманды не прывезлі на чэмпіянат ніводнага гульца з унутранага чэмпіянату — у складзе зборных Сенегала і Швецыі няма футбалістаў, якія прадстаўлялі б мясцовыя клубы. Па адным гульцы з унутраных ліг на чэмпіянат свету вязуць Бельгія, Ісландыя, Нігерыя і Швейцарыя.

Найбольшае прадстаўніцтва на ЧС-2018 атрымаў «Манчэстэр Сіці» — 16 чалавек. «Рэал» адправіў на ЧС-2018 15 гульцоў, «Барселона» — 14, «Чэлсі», «ПСЖ», і «Тотэнхэм» — 12.

Чэмпіянат Англіі зноў апынуўся найбольш добра прадстаўленым на сусветным першынстве - 124 гульцы з 736 прадстаўляюць АПЛ. 81 футбаліст гуляе ў Іспаніі, 67 — у Нямеччыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?