Працу цэлай галіны і падгаліны нельга спыняць, заявіў сёння міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі, каментуючы дзеянні Рассельгаснагляду, перадае БелТА.

Сяргей Сідорскі.

Сяргей Сідорскі.

Рассельгаснагляд абвясціў, што з 6 чэрвеня ўводзіць часовыя абмежаванні на пастаўку некаторых відаў беларускай малочнай прадукцыі ў тары аб'ёмам больш за 2,5 літра.

«Нельга спыняць цэлыя галіны і падгаліны. Калі мы будуем Еўразійскі эканамічны саюз, саюз роўных эканамічных партнёраў, то павінны выконвацца тыя абавязацельствы, якія замацаваны ў статутных дакументах», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0