У Беларусі колькасьць інвалідаў, якія стаяць на ўліку ў органах па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне складае 511,6 тыс. чалавек, што складае 5,287% да ўсяго насельніцтва краіны.

Найбольшая колькасьць інвалідаў, сярод рэгіёнаў краіны, налічваецца ў Менску (108,8 тыс. чалавек). У агульнай колькасьці інвалідаў 72,4 тыс. чалавек маюць першую групу інваліднасьці, 273, 6 тыс. – другую, 138,1 тыс. – трэцюю. У краіне налічваецца 27,4 тыс. дзяцей-інвалідаў ва ўзросьце да 18 гадоў, паведамляе БЕЛТА.

Лічба ў 5-7% колькасьці людзей, што маюць фізычныя адхіленьні (інваліднасьць), прыкладна аднолькавая для большасьць краін. Так, у Расеі налічваецца каля 11 млн інвалідаў, што складае каля 7% насельніцтва, ва Ўкраіне - 3 млн (каля 6%). Сярод краін ЭС найбольшая колькасьць інвалідаў у Эстоніі, тут каля 8 працэнтаў насельніцтва атрымліваюць сацыяльныя дапамогі з прычыны інваліднасьці.

Сярэдні памер пэнсіі па інваліднасьці ў Беларусі складае 357 тыс. 200 рублёў. У Расеі пэнсія па інваліднасьці складае 3 457 рублёў (гэта прыкладна 275 тыс. беларускіх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?