05.06.2018 / 19:52

Зборную Казахстана ўзначаліць беларус. Яму паставілі вярнуць каманду ў эліту сусветнага хакея 8

Андрэй Скабелка прызначаны галоўным трэнерам зборнай Казахстана па хакеі, за некалькі гадзін перад гэтым яго прызначылі таксама галоўным трэнерам астанінскага «Барыса», паведамляе sport.kz

«Само сабой, зборнай Казахстана трэба будзе вярнуцца ў эліту, раз мы будзем праводзіць у сябе дома чэмпіянат свету ў нашым дывізіёне. Таму задача ў Скабелкі, вядома, выйграць гэты турнір», - сказаў кіраўнік ФХК Аскар Мамін, адказваючы на пытанне аб задачах Скабелкі на пасадзе галоўнага трэнера каманды.

Нагадаем, што зборная Беларусі ў маі пакінула элітны дывізіён і цяпер будзе змагацца з камандамі Казахстана, Славеніі, Венгрыі, Літвы і Паўднёвай Карэі, каб вярнуцца ў эліту. Што праўда, пуцёўку атрымаюць дзве зборныя. Турнір пройдзе ў канцы красавіка — пачатку мая наступнага года ў Астане.

Андрэй Скабелка правёў за нацыянальную зборную 133 матчы, пачынаючы з 1994 года, пагуляў на Алімпіядах у 1998 і 2002 гг., у тым ліку вяртаў зборную ў эліту ў 2002 і 2004 гг. Апошнім месцам яго працы быў омскі «Авангард»

3
Адам Чумак / Адказаць
05.06.2018 / 20:12
А што? I верне. А зборная Беларусi будзе да-а-лёка ззаду
0
Žvir / Адказаць
05.06.2018 / 20:38
Яму паставілі вярнуць каманду ў эліту сусветнага хакея 
https://nn.by/?c=ar&i=210728
I jon heta zrobic`. Škada, u mianie byli chacia i slabyja, alie spadziavaņni, što jon vierniecca da kiravaņnie bielaruskaj zbornaj...
1
Джордан Майкл / Адказаць
05.06.2018 / 20:51
Легко вернет.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру