Адзначаецца, што ўзгаранне травы здарылася а 10 раніцы. Усяго да тушэння пажару прыцягнутыя 30 адзінак тэхнікі і 131 пажарны.
У сацсетках кажуць, што гарыць «рыжы лес», найбольш забруджаная тэрыторыя зоны адчужэння.
У аўторак, 5 чэрвеня, у зоне адчужэння вакол ЧАЭС на ўкраінскай тэрыторыі адбылося ўзгаранне сухой травы з распаўсюджваннем пажару ў лясны масіў. Пра гэта паведамляецца на сайце Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях Украіны.