У Польшчы могуць увесьці забарону на курэнне ў аўтамабілі падчас перавозкі дзяцей, паведамляе radyjo.net са спасылкай на Gazeta Wyborcza.

«Згодна з навуковыми даследаваннямі няма значэння, ці ў аўтамабілі ўключаная вентыляцыя або адкрытае акно — пасажыры й так удыхаюць шкодныя рэчывы», - кажа кандыдат медыцынскіх навук Лукаш Бальвіцкі з Гданскага медыцынскага ўніверсітэта.

Ён падкрэсьлівае, што ў дзяцей часьцей здараюцца прыступы астмы, пнеўманія, атыт, то бок запаленне вуха.

«Даследаванні сведчаць пра тое, што нікацін уплывае таксама на разьвіццё мозгу чалавека», - дадае Бальвіцкі.

У цяперашні час праект зменаў аналізуе Міністэрства аховы здароўя. За парушэньне забароны прапануецца штраф у памеры да 500 злотых (больш за 116 еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0