Следчы аддзел АУС Савецкага раёна Гомеля 27 кастрычніка распачаў крымінальную справу па факце махлярства, што адбылося на месцы дарожна‑транспартнага здарэння..

Як паведамілі БелаПАН у следчым аддзеле АУС, 17 кастрычніка каля дома па Рэчыцкай шашы адбылася аварыя, у выніку якой быў траўмаваны мужчына 1926 года нараджэння. На месца здарэння прыехала машына хуткай дапамогі, на якой пацярпелага даставілі ў бальніцу. У машыну разам з пацярпелым села маладая жанчына, якая прадставілася яго пляменніцай. У бальніцы яна забрала ў медперсаналу ключы, дакументы і 400 тыс. рублёў, што належалі пацярпеламу.

З заявай у міліцыю ў той жа дзень звярнулася жонка пажылога чалавека, якая паведаміла, што невядомая маладая жанчына, якая прадставілася іх сваячкай, але такой не з’яўляецца, махлярскім шляхам завалодала дакументамі і грашамі яе мужа. Следства шукае грамадзянку, якая падазраецца ва ўчыненні злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?