06.06.2018 / 11:29

Армянскі мільянер разам з беларускай дзяўчынай купілі за $430 тысяч самую дарагую кватэру Мінска 31

$430 тысяч — столькі каштавала самая дарагая кватэра, набытая ў Беларусі ад пачатку года. Такія грошы за апартаменты ў «доме Чыжа» ў сярэдзіне мая 2018 года заплаціў армянскі мільянер Ашот Салазаран. Цяпер яму належыць кватэра плошчай больш за 170 квадратных метраў.

«Дом Чыжа». Фота Сяргея Гудзіліна.

Адметнасць сітуацыі ў тым, што армянскі бізнэсмен зрабіў такую інвестыцыю адразу пасля рэвалюцыйных змены ўлады ў краіне. Ці не былі гэта тэрміновыя ўцёкі з Арменіі ў больш спакойную Беларусь?

«Салазаран — цёмная кабылка. Кажуць, што ён чалавек рускіх спецслужбаў, былы генерал.

Ён ніколі не цікавіўся палітыкай. Нават кажуць, што не плаціў «падаткі» вярхушцы. Гэта значыць, чалавек нейтральны. Цяжка сказаць, ці баіцца ён змены ўлады, бо ў новага ўрада нармальныя адносіны з Расіяй.

Пасля стварэння ЕАЭС галоўным гульцом на рынку бензіну стала «Роснефть». Напрыклад, кампанія CPS, якая належыць Салазарану, прадае паліва «Роснефті». Да ЕАЭС і Мытнага саюза CPS імпартаваў з Балгарыі і Румыніі, але выкарыстоўваў сетку Лукойла.

Яшчэ ведаю, што калісьці нейкія чыноўнікі хацелі забраць бізнэс у Салазарана, але не атрымалася. Напэўна, умяшаліся расійскія спецслужбы. Ёсць меркаванне, што менавіта расійскаму боку належыць гэты бізнэс»,

— расказвае журналіст партала Hetq.am Ваге Саруханян, які шмат пісаў пра бізнэс Салазарана.

Паводле дакументаў, армянскі мільянер набыў кватэру ўскладчыну з 28-гадовай беларускай Дар’яй К. Яна непублічная асоба, згадваецца ў інтэрнэце толькі ў звязку з элітным фітнэс-клубам, які належыць сям’і Юрыя Чыжа.

Выклікае інтарэс і асоба прадаўца кватэры — апартамены раней належалі сям’і бізнэсменаў Алексіных. Дырэктар паліўнай кампаніі «Энерга-Оіл» Аляксей Алексін займае 6-е месца ў рэйтынгу самых паспяховых і ўплывовых прадпрымальнікаў Беларусі па версіі «Ежедневніка». Раней быў партнёрам Юрыя Чыжа, аднак дарогі бізнэсменаў разышліся. З цягам часу Алексіны распрадалі ўсю нерухомасць у доме свайго былога сябра.

Ягор Марціновіч

0
Цынік / Адказаць
06.06.2018 / 11:46
Як у Камедзі-клаб: Учора ў Маскве армянскага мультыміліянера затрымаў расійскі мультыміліцыянер...
0
М. / Адказаць
06.06.2018 / 12:33
Ашот, дзе так зарабляюць?
1
Летов / Адказаць
06.06.2018 / 12:36
Странно, на онлайнере статья заголовок видел "квартира за 800тыс изнутри". 800 так то больше 430?
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру