06.06.2018 / 13:21

У Мінску пабудуюць жылы комплекс «Пятроўскія верфі» ў гонар Пятра І ФОТЫ 82

Ва ўпраўленні архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна растлумачылі — да ўзвядзення квартала практычна ўсё гатова, паведамляе realt.by.

— Пляцоўка для ўзвядзення Санкт-Пецярбургскага квартала ў Мінску фактычна гатовая. Комплекс будзе ўзводзіцца на месцы прыватнага сектара ў раёне вул. Сямашка. Зараз заканчваецца знос апошніх двух дамоў з 17 запланаваных да ліквідацыі. Будаваць квартал, у якім з'явіцца каля 63 тыс. кв. м. жылля, будзе УКБ «Захад», — сказала начальнік упраўлення архітэктуры і будаўніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна Ларыса Быстрая.

Піцерскі квартал у Мінску праектуюць расейцы, мінскі у Санкт-Пецярбургу — беларусы. На конкурс было прадстаўлена па пяць праектаў з кожнага боку. У канцы 2017-га журы, у склад якога ўваходзілі расійскія і беларускія эксперты, у прысутнасці старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Шорца і губернатара Санкт-Пецярбурга Георгія Палтаўчанкі аб'явіла пераможцаў.

Сваю канцэпцыю, якая перамагла з вялікім адрывам, спецыялісты піцерскага архітэктурнага бюро «Студыя 17» назвалі «Пятроўская верф». Чырвона-карычневыя трохсекцыйныя карпусы, якія вырастуць уздоўж вуліцы Сямашкі, сімвалізуюць караблі, а белыя двухсекцыйныя — ветразі.

6
Нонстоп / Адказаць
06.06.2018 / 13:47
Петр І - кат беларускага народу. Але ж адкуль улада, адтуль і мова, і штык, і поп, і назвы.
3
Ўўў / Адказаць
06.06.2018 / 13:48
А як называецца беларускі квартал і Піцеры? Скарынаўскія друкарні?)))
2
bara / Адказаць
06.06.2018 / 14:05
Й помнік царытэлеўскі , як цар петр у потым ім узарванай Сафіі Полацкай шабляй галовы нашым манахам рубаў !
Паказаць усе каментары/ 82 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру