Жыхар Магілёва Станіслаў абвінаваціў двух участковых у тым, што яны збівалі і катавалі яго. Маўляў, 30 снежня 2017 года ён сам зайшоў у «апорку», задаць пытанне па іншай справе, а яго пачалі збіваць. Нагодай стала адмова Станіслава выкінуць цыгарэту — ён курыў на ганку пастарунка. Таксама мужчына сцвярджаў, што ў яго задні праход устаўлялі міліцэйскую дубінку, на якую адзелі прэзерватыў.

Пасля, калі Станіслаў звярнуўся да ўрачэй, у яго нібыта знайшлі «абвастрэнне гемарою», якім ён ніколі не хварэў.

Мужчына напісаў заяву ў пракуратуру. А на яго самога таксама завялі дзве справы за хуліганства: адміністратыўную за лаянку матам і крымінальную, бо мужчына зламаў стол у апорным пункце, ударыўшы па ім кулаком.

У канцы мая Станіслаў атрымаў адказ з пракуратуры. Крымінальную справу на ўчастковых заводзіць адмовіліся. Паведамлялася, што мужчына выдумаў гісторыю з дубінкай, каб пазбегнуць адказнасці за зламаны стол. Плюс не знайшлі біялагічных слядоў ані на вопратцы Станіслава, ані на дубінцы. Праўда, вопратку забралі на экспертызу праз 2,5 месяцы пасля здарэння. Сам мужчына сцвярджаў, што за гэты час неаднаразова памыў яе.

У гісторыі хапае незразумелых момантаў. Але ж у выніку судзіць будуць самога Станіслава — за той зламаны стол.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?