28.10.2008 / 13:45

У Пінску суд над вычварэнцам-«доктарам» 2

Як высьветлілася, гэта быў даволі вядомы ў горадзе чалавек, які працаваў ва ўстанове культуры.

Суд над 40‑гадовым вычварэнцам пачаўся ў Пінску. Ён дзейнічаў пад выглядам доктара. У адсутнасць дарослых вычварэнец заходзіў у кватэры і праводзіў «медагляд» з дзецьмі.

Бацькі спачатку не давалі веры сваім дзецям пра такія выпадкі. Аднак, некаторыя ўсё ж аднеслі заявы ў міліцыю. У хуткім часе адна з ахвяраў пазнала вычварэнца ў прадуктовай краме і міліцыянты яго затрымалі.

Як высветлілася, гэта быў даволі вядомы ў горадзе чалавек, які працаваў ва ўстанове культуры. Раней ён ужо быў асуджаны за падобныя дзеянні. Праведзеная экспертыза не знайшла ніякіх псіхічных адхіленняў у злачынцы і яго чакае да 5 гадоў турмы.

Глеб Паўлоўскі, Эўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Юзеф Скірмунт / Адказаць
28.10.2008 / 16:15
Ён працаваў дыджэем на дыскатэцы, дзе пьянства, схізафрэнія захапіла ўсё грамадзтва.
0
Mahilevec / Адказаць
28.10.2008 / 19:06
Tak... Ja jamu velmi szczyra nie zajzdroszczu. Ujavicie, szto z panam budzie u turme.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру