За тым, што дзеецца ў мінскім аквапарку «Лебядзіны», цяпер можна сачыць анлайн, пра новыя магчымасці піша сайт установы: «Дарагія сябры, у вас з'явілася ўнікальная магчымасць у рэжыме анлайн назіраць за тым, што адбываецца ў акваторыі аквапарку «Лебядзіны». Кожны дзень з 09:00 да 23:00 на нашым сайце будзе весціся трансляцыя. Знаходзячыся ў любым пункце, вы можаце на камп'ютары альбо на мабільнай прыладзе адсочваць колькасць гасцей у акваторыі, тэмпературу вады і паветра, размешчаных на анлайн-табло. А калі вы станеце наведвальнікам аквапарку, можаце ўсміхнуцца сябрам па той бок экрана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0