Грамадства129129

«Рэстаран мусіць працаваць на радасць людзям!» — мінчук, якога ў Курапатах пакусала актывістка Наталля Басалыга

5 чэрвеня планавалася адкрыццё рэстарана «Паедзем, паядзім». Установа, якая раней мела назву «Бульбаш-Хол», знаходзіцца ў Курапатах, за дзясяткі метраў ад месцаў масавых расстрэлаў.

Гэта абурыла грамадскасць, таму актывісты пратэставалі супраць адкрыцця рэстарана. Адна з іх, Наталля Гарачка-Басалыга, нават укусіла мужчыну, які прыехаў у рэстаран замаўляць стол. Пасля актывісты назвалі мужчыну правакатарам.

«Наша Ніва» пагутарыла з мужчынам. Гэта 53-гадовы мінчук Алег Задарожны. У дзяцінстве ён здымаўся ў кіно, цяпер, па яго словах, працуе страхавым агентам.

«Я ніякі не правакатар. Калі хтосьці так называў — іх прыватная справа. Я скажу так — я прыехаў паесці, а паелі мяне, — наракае Задарожны. — Гэты рэстаран я выбраў таму, што ён побач з маім домам. У мяне дзень народзінаў 7 чэрвеня, я хацеў замовіць стол, пасядзець з сям’ёй, выпіць сто грам».

Размяшчэнне рэстарана ў Курапатах не асабліва турбуе суразмоўцу.

«Гэта нармальна. Я беларус, мае карані са Скідзеля. Мае продкі спрадвеку жылі на той зямлі, мелі гаспадарку, сваю зямлю. І я як беларус лічу, што прыйшоў час. Прайшла падзея, цяпер развіццё ідзе. Чаму развіццё мусіць спыняцца, бо тут [у Курапатах] гінулі людзі? — задаецца пытаннем Задарожны. — У нас уся Беларусь у касцях. І косткі беларусаў, і палякаў, мангол, татараў, немцаў… То што, нам усім сысці з гэтай зямлі? Бо яна ж уся пакрыта косткамі несправядліва забітых людзей».

Што тычыцца канфлікту, кажа Задарожны, то ён яго не правакаваў:

«Я прыехаў паесці, а тыя людзі стаяць на праезнай частцы. Дык хай яны адыйдуць убок і там выражаюць свае погляды. Я не супраць!»

Міліцыю, кажа ён, выклікала сама Басалыга. Калі яго апрошвалі, Задарожны паказаў міліцыянтам укус.

Той укус. Фота «Мінск-Новості»

«Я паехаў у траўмапункт. Там мне зрабілі прышчэпку ад слупняку, бо пашкоджана скура. Хацелі рабіць прышчэпку ад шаленства, але сказалі, што пакуль гэтую жанчыну не злавілі і не ўзялі ў яе аналіз, то мяне будуць назіраць. Калі мне будзе горш, то пачнуць лячыць ад шаленства», — запэўнівае Задарожны.

Ён лічыць, што Наталлю Басалыгу трэба пакараць «згодна з заканадаўствам».

«За свае дзеянні трэба адказваць! Я нікога там не чапаў! А яна мяне ўкусіла! — абураецца Алег Задарожны. — Не трэба кусаць людзей, якія прыехалі ў рэстаран. Рэстаран ёсць рэстаран. Яго адкрылі, будавалі… І ён мусіць працаваць на радасць людзям! Давайце ж рухацца наперад, хопіць быць там, ззаду. Трэба ісці наперад!»

Тым часам рэстаран «Паедзем паядзім» усё ж адкрыўся — таемна і ўначы.

Каментары129

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»3

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы беларускі трэнер узначаліў кіпрскі «Арыс»

Колькі шэнгенскіх віз атрымалі беларусы ў 2024 годзе і якія краіны іх часцей выдаюць?9

Адзінаццаць гадоў Лукашэнка развівае гарады-спадарожнікі. Пакуль атрымліваецца не вельмі

У ЕС узгаднілі адмену штампаў на мяжы Шэнгену1

Людзі ў шоку ад таго, колькі каштуе восем дзён плыць па рэках Палесся на цеплаходзе «Белая Русь»10

Беларус знайшоў на набытым участку дзіўныя рэчы на выпадак апакаліпсісу1

«Шыкоўны рэстаран №1». Як выглядае абноўленая сталовая гарвыканкама ў Брэсце5

У Мінску пяты год жыве фінскі бізнэсовец са спісу самых шуканых Eўраполам злачынцаў2

Брытанія, Францыя і Канада прыгразілі Ізраілю «канкрэтнымі дзеяннямі»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»3

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер. «Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць