Адпаведнае распараджэнне падпісана Лукашэнкам 31 мая, і на кансервацыю з рэстаўрацыяй гэтых аб'ектаў выдзелена больш за мільён рублёў.
У гэтым годзе пачнуцца працы па кансервацыі з рэстаўрацыяй паўночна-заходняй сцяны Крэўскага замка ў Смаргонскім раёне і Паўночнай вежы Гальшанскага замка на Ашмяншчыне.
— На правядзенне работ на вежы Гальшанскага замка выдзелена 250 тысяч рублёў. Праектам прадугледжана рэстаўрацыя мура сцен, уладкаванне даху, унутранае аздабленне вежы, устаноўка сталярных вырабаў і уладкаванне дэманстрацыйных лесвіц на другі паверх вежы, — распавяла «Гродзенскай праўдзе» начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Клімовіч.
На працы на Крэўскім замку выдзелена амаль 900 тысяч рублёў.
Чытайце таксама: Як ідзе рэстаўрацыя Гальшанскага замка ФОТАФАКТ
0
0
0
0
0
0