На 84-м годзе жыцьця ў Альбукерке (Нью-Мэксыка) памёр пісьменьнік Тоні Хілерман.
Ён выдаў больш за 30 кніг, у тым ліку мэмуары, раман для падлеткаў, творы пра гісторыю і прыроду амэрыканскага Паўднёвага Захаду.
Але вядомасьць яму прынесьлі дэтэктывы,у якіх дзейнічаюць паліцэйскія Джо Ліпхорн і Джым Чы – індзейцы з племені наваха. Расьсьледаваньням, якія вядуць сышчыкі-індзейцы, прысьвечаныя 18 кніг Хілермана.