Трагедыя адбылася 5 чэрвеня, каля 16:30 у Гомелі. Мужчыну знайшлі пад вокнамі шматпавярховіка яго суседзі і выклікалі хуткую дапамогу. Пацярпелы атрымаў не сумяшчальныя з жыццём траўмы, паведамляе «Белка».

Фота: Сильные новости.

Фота: Сильные новости.

Пенсіянер 1947 года нараджэння выпаў з акна кватэры на сёмым паверсе. У момант трагедыі ў кватэры знаходзіліся дачка і ўнучка. Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні яны пасварыліся з дзядулем з-за таго, што той зноў выпіў, і сказалі яму сысці ў свой пакой.

Суседзі ахарактарызавалі нябожчыка як ціхага чалавека, які часам злоўжываў спіртным.

Следчы камітэт па факце гібелі праводзіць праверку. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0