Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь на 1 чэрвеня 2018 года, па папярэдніх звестках, склалі 6 939,6 млн. даляраў ЗША (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За май 2018 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 98,5 млн. долараў ЗША (на 1,4 працэнта) пасля росту ў красавіку 2018 года на 43,5 млн. даляраў ЗША (на 0,6 працэнта).

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзервовых актываў па выніках мая абумоўлена планавым пагашэннем Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на агульную суму каля 331 млн. даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0