07.06.2018 / 12:18

Знайшлі мёртвай 19-гадовую дзяўчыну, якая знікла тыдзень таму 1

Настассю шукалі з 29 мая. Яна вучылася ў Жылічскім сельгаскаскаледжы, у той дзень вярталася ў сваю вёску Паўлавічы (Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць), але дадому не дайшла.

Апошні раз яе бачылі, калі дзяўчына выходзіла з аўтобуса на сваім прыпынку. Са слоў кіроўцы, тое было каля 13 гадзіны. Дадому Настасся так і не прыйшла.

Адзначалася, што ці дзяўчына, ці хтосьці з яе тэлефона наведвалі акаунты Настассі ў сацсетках, пісаў партал Bobruisk.ru.

І вось праз тыдзень дзяўчыну знайшлі мёртвай. Па словах мясцовых жыхароў, за прыпынкам, на якім выйшла Анастасія, знаходзіцца бярозавы лясок. Там і ляжала цела дзяўчыны.

Міліцыя падрабязнасці пакуль не агучвае. Вядома толькі, што прыкмет гвалтоўнай смерці на целе не было.

УШ

0
ўантуфры / Адказаць
07.06.2018 / 13:11
Сама пайшла і памерла. Як тая, што у Мінску у лесапаласе памерла, як і хлопец Мархалюк сам кудысці знік, як і Коржыц сам сябе павесіў, нацягнуўшы пасля павешання майку на галаву. Што тут скажаш, кахання і згоды следчым лукашэнкаўскага СК.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру