7 чэрвеня ў Брэсце ад грузавіка адчапіўся навучальны прычэп і пратараніў маршрутнае таксі, паведамляе «Віртуальны Брэст». Паводле інфармацыі відавочцаў, пацярпелых няма, і пасажыраў ўнутры маршрутнага таксі таксама не было.
Рух некаторы час быў цалкам блакаваны.
Паводле папярэдняй версіі відавочцаў, праз няспраўнасць счэпнай прылады ў грузавіка прычэп стаў некантралявана рухацца і сутыкнуўся з маршрутным таксі.
0
0
0
0
0
0