Літоўскія палітычныя партыі падпісалі ў аўторак пагадненьне аб галоўных прынцыпах і напрамках замежнай палітыкі Літвы на 2008-2012 гады.

Яно, побач з імкненьнямі ўмацоўваць сяброўства краіны ў NATO і Эўрасаюзе, канструяваць лідэрства Літвы ў рэгіёне, утрымлівае прапанову

«падтрымаць далейшае пашырэньне ЭС і NATO,

удзяляючы галоўным чынам увагу Беларусі, Малдове, краінам Закаўказьзя і Украіне,
трымаючыся устаноўленых крытэраў аб далучэньні новых дзяржаў».

Партал Delfi.lt зьвяртае ўвагу на тое, што раней Літва не казала пра магчымае членства Беларусі ў NATO. Краіны – удзельніцы Паўночна-атлянтычнай дамовы гэтага таксама не прадугледжваюць, пра гэта публічна ня згадвалі ніякія афіцыйныя дзеячы Альянсу.


Андрус Кубілюс, фота delfi.lt

Але ў пагадненьні палітычных партый прызнаецца, што геапалітычнае становішча Літвы зьмянілася, тым больш пасьля грузінска-расейскага канфлікту, і таму неабходна аналізаваць наяўную сытуацыю і выклікі, што стаяць перад краінай.

Нагадаем, што ў нядзелю ў Літве прайшоў другі тур парлямэнцкіх выбараў.

Перамогу на выбарах у сойм атрымаў кансэрватыўны Саюз Айчыны – Хрысьціянскія дэмакраты былога прэм’ер-міністра Андруса Кубілюса, які і атрымае большасьць месцаў у парлямэнце.

Сёньня прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус папрасіў Андруса Кубілюса сфармаваць новы ўрад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?