Тэлекампанія «Мір», у праграме якой фота зніклага ў Белавежскай пушчы Максіма Мархалюка выкарысталі ў якасці ілюстрацыі сямейнага канфлікту, склала запыт вытворцу праграмы з просьбай патлумачыць, як так выйшла. Кампанія даслала такі адказ:
«Мы вельмі шкадуем і прыносім свае прабачэнні за тое, што адбылося. Праз халатнасць рэдактара ў праграме «Справы сямейныя» быў прадэманстраваны фотаздымак зніклага без вестак Максіма Мархалюка з агульнадаступнай пошукавай сістэмы. Рэдактар, які дапусціў прафесійную і этычную памылку, звольнены», — запэўнілі ў кампаніі.
Выканаўчы прадзюсер праграмы «Справы сямейныя» Гойнінген-Гюне выбачылася перад аўдыторыяй канала і сям'ёй зніклага хлопчыка.