Улада2828

КДБ арыштаваў элітны катэдж міністра Патупчыка і яго кватэру, прыватызаваную па дзіўнай схеме

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што некаторыя высокапастаўленыя чыноўнікі ўжо арыштаваныя і даюць паказанні ў следчым ізалятары. Днямі тыя самыя словы паўтарыў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, удакладніўшы, што ўзніклі пытанні да дэкларацый службоўцаў. Праўда, імёны затрыманых не называюцца.

Выглядае, што адзін з фігурантаў гэтых крымінальных спраў — былы міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык. Ён быў адпраўлены ў адстаўку ў пачатку мая 2018 года з фармулёўкай «за садзейнічанне незаконнаму сямейнаму бізнэсу».

Ім адразу ж заняўся Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Як стала вядома «НН»,

у дзень адстаўкі чыноўніка адразу ж быў арыштаваны катэдж Патупчыка, пабудаваны непадалёку ад «Мінск-Арэны» на «вуліцы банкіраў».

Тут жывуць былыя старшыні і намеснікі старшыняў Нацбанка, а таксама беглы кіргізскі прэзідэнт Курманбек Бакіеў.

Апроч таго,

была апячатаная кватэра Патупчыка ў доме на вуліцы Беларускай, на беразе Свіслачы.

Ён дзіўным чынам прыватызаваў яе ў сярэдзіне 2000-х, атрымаўшы дазвол першаснага ўласніка — Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Кіраўніцтва спраў прэзідэнта.

«Наша Ніва» спрабавала на працягу некалькіх дзён звязацца з прэс-службай КДБ, каб атрымаць афіцыйны каментар.

* * *

Уладзімір Патупчык нар. 1958 у Светлагорску. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1980) і Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце Расіі (2002).

У 1980—1984 працаваў на Мазырскай ЦЭЦ, Светлагорскай ЦЭЦ і на «Гомельэнерга», у 1984—1990 — у Светлагорскім гаркаме КПБ. У 1990—1998 — намеснік старшыні Светлагорскага савета народных дэпутатаў, намеснік мэра Светлагорска. У 1998—2001 — старшыня камітэта Гомельскага аблвыканкама, у 2001 — мэр Мазыра, у 2001—2004 — віцэ-губернатар Гомельшчыны. У 2004—2006 — памочнік прэзідэнта (інспектар па Мінску). У 2006—2009 — міністр працы і сацыяльнай абароны, у 2009—2010 — віцэ-прэм’ер. У 2011—2012 — віцэ-спікер савета рэспублікі. У 2013—2018 — міністр энергетыкі.

Чытайце: Як чыноўнікі становяцца мільянерамі. Прыклад знятага за карупцыю міністра энергетыкі Патупчыка

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказваеце сваё грэблівае стаўленне да людзей». Бондарава асудзіла істэрыку Азаронка і Пуставога, выкліканую праблемамі з бульбай15

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая4

Новы Папа гуляе ў тэніс кожны тыдзень — у яго магутная падача2

З беларускіх крамаў знікла цыбуля. А што здарылася?20

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла64

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі6

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»13

Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць