Расія не вядзе перамовы з Беларуссю аб размяшчэнні на тэрыторыі краіны сваёй вайсковай базы. Пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, піша Tut.by.

«Ніякіх перамоваў ні пра якую базу не вядзецца», — сказаў Сурыкаў. «Калі такое пытанне будзе пастаўлена, то яно будзе абмяркоўвацца», - дадаў ён.

Такім чынам пасол Расіі ў Беларусі пракаментаваў інфармацыю са СМІ, якія па-рознаму інтэрпрэтавалі нядаўнія словы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея. Нагадаем, падчас візіту ў Брусэль, яму задалі пытанне — ці можа прапанова Польшчы аб размяшчэнні амерыканскай базы прымусіць Беларусь перагледзець сваё рашэнне аб расійскім ваенным прысутнасці.

«На дадзены момант мы не плануем размяшчаць на тэрыторыі Беларусі новыя замежныя вайсковыя базы. Але, гледзячы ў будучыню, трэба ўлічваць крокі, якія будуць здзяйсняць нашы суседзі», - адказаў на гэта кіраўнік МЗС Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0