Прэзідэнт Еўрапейскай Рады Дональд Туск заявіў, што не бачыць магчымасці для вяртання Расіі ў групу Вялікай васьмёркі (G8), нягледзячы на заявы ЗША і Італіі. Пра гэта ён заявіў у пятніцу, 8 чэрвеня, на прэс-канферэнцыі ў Канадзе перад пачаткам саміту краін Вялікай сямёркі (G7), перадае Еўрапейская праўда.
«Аб спекуляцыях пра G6+1, G7-1 або G7+1. Пакінем G7, якой яна ёсць. Гэта шчаслівая лічба, па меншай меры ў нашай культуры», — сказаў Туск.
Ён таксама выказаў надзею, што ўсе лідары G7 будуць прытрымлівацца агульнай пазіцыі ў дачыненні Расіі.
Расію выключылі з Вялікай васьмёркі ў 2014 годзе пасля анэксіі Крыма і ваеннай агрэсіі на Данбасе. Замест G8 вярнулі ў фармат G7 — ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Японія, Францыя, Італія і Нямеччына.
Чытайце таксамаа:
Трамп: Расія павінна прысутнічаць на самітах G7
Меркель: Вяртанне Расіі ў склад G8 немагчымае
0
0
0
0
0
0