Памежнікі ў Драгічынскім раёне дапамаглі адшукаць мужчыну, які згубіўся, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Да памежнікаў заставы «Сварынь» звярнуліся супрацоўнікі міліцыі з просьбай дапамагчы ў пошуку чалавека: больш за суткі таму 48-гадовы мужчына адправіўся ў лес на ровары і знік. Сваякі спачатку шукалі яго самастойна, але безвынікова, і тады звярнуліся ў міліцыю.

Неўзабаве супрацоўнікі праваахоўных органаў недалёка ад месца знікнення знайшлі ровар. Пагранічны нарад паставіў на след службовага сабаку і падключыўся да пошукаў. Памежнікі на ўскраіне балота знайшлі мужчыну, які знаходзіўся практычна без прытомнасці. Аказалася, што ў таго цукровы дыябет, яму тэрмінова патрэбны быў інсулін.

Памежнікі даставілі пацярпелага ў бальніцу, дзе мясцовы жыхар змог атрымаць медыцынскую дапамогу. Пагроза яго жыццю мінула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0