У Кітаі паліцэйскі перанёс пенсіянера праз дарогу на спіне.

Відэа было знята на паўднёвым захадзе краіны. Пажылы мужчына з палкай ішоў вельмі павольна і не паспяваў перайсці дарогу на зялёнае святло. Гэта заўважыў паліцэйскі, ён падышоў да старога і пасадзіў яго сабе на спіну.

Кіроўцы машын пры гэтым цярпліва чакалі, пакуль паліцэйскі з пенсіянерам перасячэ дарогу, і не сігналілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0