Праваабаронцы актыўна пратэстуюць супраць Дырэктывы аб аўтарскіх правах, галасаванне па якой павінна адбыцца ў Еўрапарламенце ўжо ў гэтым месяцы.

На думку аўтараў, гэты дакумент павінен абараніць праваўладальнікаў у эпоху інтэрнэта.

Аднак, на думку крытыкаў, новы закон зусім не ўлічвае таго, як людзі на самай справе ўзаемадзейнічаюць з вэб-кантэнтам, і можа стаць інструментам цэнзуры.

Крытыкі кажуць, што фактычна гэта запатрабуе ад інтэрнэт-платформ фільтрацыі ўсяго кантэнту, размешчанага карыстальнікамі — што будзе празмерным абмежаваннем свабоды слова.

Таксама ёсць асцярогі, што фільтраванне такіх аб'ёмаў кантэнту давядзецца даручыць аўтаматычным алгарытмам, а тыя будуць працаваць паводле прынцыпу «лепш перастрахавацца» — і выдаляць усё, што можа ўтрымліваць патэнцыйныя рызыкі для платформы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?