08.06.2018 / 22:44

Рэстаран «Паедзем паядзім» ля Курапат пустуе, ніхто туды не прыязджае. А хто спыняецца, з тым працуюць пратэстоўцы 118

Жыхары Мінска працягваюць пікетаваць рэстаран «Паедзем паядзім», што адкрылі каля Курапат. Яны патрабуюць ад уласнікаў комплексу закрыць яго і або перанесці ў іншае месца, або перапрафіляваць.

Актывісты інфармуюць кіроўцаў машын, якія пад'язджаюць да рэстарана, пра Курапаты. Зрэшты, ахвотных пад'есці там і так амаль няма. Усе гэтыя дні аб'ект грамадскага харчавання прастаяў пусты.

8 чэрвеня на дзве гадзіны затрымалі пратэстоўца Дзяніса Урбановіча. Яго даставілі ў пастарунак у Бараўляны, пасля чаго адпусцілі і ён далучыўся да сяброў.

СГ

6
крытычны погляд / Адказаць
08.06.2018 / 22:51
Трэба было б у нэце распачаць буйную і крэатыўную кампанію байкоту гэтай рэстарацыі. Каб кожны менчук ведаў, што туды ехаць ганебна. 
10
Video / Адказаць
08.06.2018 / 23:02
Нужно переименовать в "У красного Сатаны". 
12
Avenger / Адказаць
08.06.2018 / 23:11
Масава пішам адмоўныя водгукі на ўсе рэстараны Зайдэса:

Поедим поедим - https://www.google.com/search?client=safari&hl=ru-by...

Гранд Куршавель - https://www.google.by/search...

The View - https://www.google.by/search?q=the%20view...

Паўсюль - Google reviews, Trip advisor, relax.by, і гэтак далей. Калі па-чалавечаму не разумеюць, дык хай рынак іх навучыць!


Паказаць усе каментары/ 118 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру