29—31 кастрычніка ў Менску з афіцыйным візытам будзе знаходзіцца міністар замежных спраў Нікарагуа Самуэль Сантас Лопэс.

Гэта першы візыт ў Беларусь на міжнародным узроўні дэлегацыі Рэспублікі Нікарагуа такога рангу, паведамляе сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Мэта візыту — наданьне большай дынамікі разьвіцьцю беларуска‑нікарагуанскіх міждзяржаўных дачыненьняў, пошук шляхоў актывізацыі гандлёва‑эканамічных адносін, пашырэньне супрацоўніцтва ў адукацыйнай ды іншых сфэрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0