10.06.2018 / 10:37

На Магілёўшчыне 19-гадовую дзяўчыну знайшлі нежывой у гаі каля вёскі 2

Следчы камітэт 9 чэрвеня распачаў крымінальную справу па факце забойства Настассі Талыш, пра гэта паведамляе афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Настассю Талыш шукалі з 29 мая. Яна вучылася ў Жыліцкім сельгаскаскаледжы, у той дзень вярталася ў сваю вёску Паўлавічы (Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць), але дадому не дайшла.

Праз тыдзень дзяўчыну знайшлі мёртвай. Па словах мясцовых жыхароў, за прыпынкам, на якім выйшла Настасяя, знаходзіцца бярозавы лясок. Там і ляжала цела дзяўчыны.

«Заведзеная крымінальная справа па факце забойства (ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Беларусі) Настассі Талыш, якая лічылася без вестак зніклай з 1 чэрвеня 2018 года», — распавялі ў СК.

«Для выяўлення дакладнай прычыны смерці дзяўчыны прызначана правядзенне судова-медыцынскай экспертызы. Правяраюцца і высвятляюцца ўсе абставіны злачынства, разглядаюцца розныя версіі яго здзяйснення. У гэтых мэтах даследуюцца рэчавыя доказы, вывучаецца лад жыцця пацярпелай», — дадалі ў ведамстве.

nn.by

1
Беларус зь Берасьця / Адказаць
11.06.2018 / 00:25
Краiна для жыцця...
1
Па-коласаўску мудры / Адказаць
22.05.2019 / 05:19
Нежывой, дык гэта якой - мёртвай? Так і пішыце.
Іначай тон артыкула насмешлівы, што непаважна да нябожчыцы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру