Пракурор просіць для 24-гадовага Марэка Вітошэка зь Цешына 14 месяцаў турмы з адтэрміноўкай на 3 гады і штраф у памеры 700 злотых. Таксама ён павінен прынесьці прабачэньні Леху Качыньскаму ў адной з польскіх газэтаў.

Марэк займаўся стварэньнем аматарскіх праграмаў. Занятак ператварыўся ў кепскі жарт, калі дзякуючы намаганьням інтэрнаўта, упісаўшы ў пошукавік абразьлівае польскае слова «kutas», на першым месцы можна было пабачыць галоўную старонку сайту прэзыдэнта Польшчы. Не да жартаў стала, калі ў сакавіку мінулага году па Марэка прыйшлі паліцыянты. Акрамя крамольнай праграмы ў яго знайшлі пірацкія кампутарныя праграмы.

Лёс няўдалага праграміста вырашыцца ў лістападзе.

Паводле gazeta.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0