Беларусь і Кітай усталёўваюць бязвізавы рэжым. Адпаведнае міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў падпісана сёння ў Ціндао, перадае БЕЛТА.

Дакумент заключаны па выніках перагавораў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Ад беларускага боку подпіс пад пагадненнем паставіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Бакі таксама падпісалі дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў іншых сферах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0