Сотні куранят вылупіліся з яек, якія былі выкінутыя птушкафабрыкай на сметнік ў грузінскім горадзе Марнеулі (усходняя частка краіны), відэа распаўсюджваюць мясцовыя жыхары ў Facebook.

Мэр Марнеулі Цімур Абазаў назваў незвычайным гэты выпадак і адзначыў, што кураняты дабраліся са сметніка да цэнтра горада, некаторыя мясцовыя жыхары ўзялі птушак сабе.

«Наколькі мне вядома, на птушкафабрыцы палічылі, што яйкі былі сапсаванымі, і выкінулі іх на сметнік, а там былі такія ўмовы, як калі б іх выседжвала курыца, такім чынам, вылупілася шмат куранят. Многія мясцовыя жыхары забралі куранят дадому», — распавёў мэр, яго словы прыводзіць ria.ru са спасылкай на грузінскія СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0