ДТЗ адбылося ў суботу ўвечары на ўскраіне Салігорска, каля павароту да спартовай базы «Жамчужына».
Кіроўца, са слоў відавочцаў, ляцеў па набярэжнай з хуткасцю каля 100—120 км. «Чапляе бардзюр на скрыжаванні, падлятае і ляціць у слуп, зносячы ўсё на сваім шляху», — напісалі відавочцы на сцяне «Салігорскія аўтааматары» УКантакце.
Дзвюх дзяўчат даставілі ў бальніцу, кіроўца збег, пакінуўшы пацярпелых на месцы ДТЗ.
Фота: Максім Дабрак, Станіслаў Санько.