10.06.2018 / 18:43

Пуцін пракаментаваў размову з Парашэнкам: «Казаць пра абмен зняволенымі пакуль заўчасна» 3

Архіўнае фота.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што «пакуль заўчасна» казаць пра абмен зняволенымі і арыштаванымі паміж Расіяй і Украінай, але пацвердзіў, што гэтае пытанне ўздымалася падчас яго тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам ў суботу.

Адказваючы на пытанні журналістаў у Кітаі, Пуцін сказаў, што размова адбылася па ініцыятыве Парашэнкі, і гэта, на думку расійскага прэзідэнта, можа сведчыць пра тое, што Украіна «зацікаўленая ва ўрэгуляванні», піша «Свабода».

Як сказаў Пуцін, ён па сваёй ініцыятыве падняў пытанне пра лёс абвінавачанага ва Украіне ў дзяржаўнай здрадзе журналіста Кірылы Вышынскага.

Адміністрацыя Парашэнкі раней паведамляла, што прэзідэнт патэлефанаваў Пуціну, каб падняць пытанне ўкраінскіх палітвязняў у Расіі.

Па словах Пуціна, ён пакуль не хоча казаць пра абмен, «каб нічога тут не парушыць і нічаму не перашкодзіць».

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека наведае ў Расіі Алега Сянцова, які трымае галадоўку за вызваленне палітвязняў і іншых украінскіх грамадзян.

2
Лукашист / Адказаць
10.06.2018 / 19:11
Вот как расстроен Путин проигрышем Лукашенке по речам нами написанным на ШОС, что своих же партизан не желает вызволять!..
2
филфак БДУ / Адказаць
10.06.2018 / 20:55
Пакуль што рана, а не пакуль заучасна. Пакуль в большинстве случаев употребляется с што. И это как раз тот случай.
0
сік / Адказаць
10.06.2018 / 21:24
Ваюючая краіна. Перамовы❔😆
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру