Прэзідэнт Трамп на вайскова-паветранай базе Пая Лебар, Сінгапур. 10 чэрвеня 20018 года. Фота: Reuters

Прэзідэнт Трамп на вайскова-паветранай базе Пая Лебар, Сінгапур. 10 чэрвеня 20018 года. Фота: Reuters

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыбыў у Сінгапур для ўдзелу ў саміце з паўночнакарэйскім лідарам Кім Чэн Ынам, саміт павінен адбыцца ў аўторак. Кім Чэн Ын ўжо прыбыў у Сінгапур у другой палове дня нядзелі.

Трамп «вельмі верыць» у наступную сустрэчу, але прызнаў, што, выпраўляючыся на саміт, ён ступае на «невядомую тэрыторыю», перадае Голас Амерыкі.

Адказваючы на пытанне «Голасу Амерыкі» непасрэдна перад тым, як вылецець у Сінгапур пасля завяршэння саміту «Вялікай сямёркі», які прайшоў у Канадзе, Трамп заявіў, што «адчувае упэўненасць» у сувязі з беспрэцэдэнтнай сустрэчай паміж дзеючым прэзідэнтам ЗША і прадстаўніком сям'і, якая на працягу трох пакаленняў жалезнай рукой кіруе адной з самых закрытых краін свету.

Разам з тым Трамп папярэдзіў, што ў Кім Чэн Ына не будзе іншай магчымасці, калі перамовы не пойдуць па правільным шляху.

Трамп і іншыя прадстаўнікі ўраду ЗША заявілі, што ім удалося прасунуцца наперад у перамовах аб гатоўнасці Кім Чэн Ына адмовіцца ад усіх наяўных у КНДР ядзерных узбраенняў і балістычных ракет далёкага радыуса дзеяння. Гэты прагрэс можа прывесці да заключэння мірнай дамовы і фармальнага спынення стану вайны на Карэйскім паўвостраве, які захоўваецца каля 70 гадоў.

Ці стане заключэнне такога пагаднення магчымым? Як абвясціў Трамп ў нядзелю, ён зразумее гэта амаль адразу пасля пачатку сустрэчы.

«Думаю, я зразумею з першай хвіліны — па кантактах, па адчуваннях — так я звычайна раблю», — сказаў прэзідэнт, маючы на ўвазе свой досвед заключэння здзелак у бытнасць бізнэсменам.

Калі гэтыя адчуванні не будуць пазітыўнымі, то Трамп, паводле яго слоў, «не будзе губляць часу дарма».

«Гэта лідар, аб асабістых якасцях якога сапраўды нічога невядома, — сказаў Трамп. — [Але нягледзячы на гэта], мы прыступаем да працы, і маем вельмі пазітыўны настрой. Я лічу, што вельмі добра падрыхтаваўся».

Адказваючы на пытанне «Голасу Амерыкі», ці мае ён намер падняць пытанні аб абуральных парушэннях правоў чалавека ў Паўночнай Карэі, уключаючы сістэму лагераў для грамадзянскіх асоб, прызнаных ворагамі дзяржавы, і пра лёс японцаў, якіх паўночнакарэйскія агенты выкрадалі на працягу дзесяцігоддзяў, Трамп сказаў: «Мы будзем падымаць ўсе пытанні».

Прэзідэнта суправаджаюць дзяржсакратар Майк Пампеа, які ў працэсе падрыхтоўкі да саміту двойчы наведваў Пхеньян, а таксама дарадца па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, які займае жорсткую пазіцыю ў адносінах з Паўночнай Карэяй. На борце прэзідэнцкага самалёта таксама знаходзіўся кіраўнік апарату Белага дома Джон Кэлі і прэс-сакратар Белага дома Сара Хакабі Сандэрс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0