11.06.2018 / 10:15

Знакавы футбаліст «Крумкачоў» пакінуў клуб дзеля мадэльнага кантракту дачкі ў Кітаі 10

Галкіпер НФК «Крумкачы» Яўген Касцюкевіч у суботу правёў апошні матч за клуб, паведамляе сайт каманды.

У нядзелю ён адляцеў з сям'ёй у Кітай, дачка падпісала кантракт у мадэльным бізнэсе, і ён з жонкай Машай будзе яе суправаджаць.

«Пакуль нічога не ведаю па тэрмінах, калі вярнуся, але ўсё роўна бяру з сабой пальчаткі і буцы. Вялікі дзякуй нашым заўзятарам, якія зрабілі мне такія цёплыя праводзіны ў Брэсце. Вы лепшыя! Буду сумаваць па вас», - сказаў Касцюкевіч.

Нагадаем, што ў гэтым сезоне «Крумкачы» выступаюць у другой лізе і пакуль займаюць першае месца.

0
З-пад Гомля / Адказаць
11.06.2018 / 11:57
Шкада.
3
Мамаша я / Адказаць
11.06.2018 / 14:52
Як, скажыце ЯК падпісаць кантракт з Кітаем? Мае сыны адзін да аднаго прыгожыя. Дзе паставіць подпіс?
1
I'm sorry, Dave. I'm afraid I can't do that / Адказаць
11.06.2018 / 15:26
Мамаша я,

У мяне знаёмую наймала адна з буйных кампаній Індыі, каб быць мадэллю бялізны для амерыканскага рынка. 14 амерыканскі памер (50-52). 
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру